Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 23 сьнежня.
На 23 сьнежня Міністэрства здароўя Беларусі зарэгістравала 179 196 выпадкаў COVID-19. Сутачны прырост – 1922 чалавекі. Памерлі 1349 (+8) пацыентаў.
Апошнім часам афіцыйная статыстыка заражэньня вагаецца ніжэй за 2000 выпадкаў за дзень, а сьмерцяў – ніжэй 10.