Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет Рэспублікі ўхваліў праект дэфіцытнага бюджэту на 2021 год


Савет Рэспублікі
Савет Рэспублікі

Сёньня Палата прадстаўнікоў зацьвердзіла бюджэт адразу ў двух чытаньнях. Пасьля гэтага асноўны фінансавы дакумэнт дзяржавы зацьвердзіла і верхняя палата Нацыянальнага сходу.

Бюджэт канчаткова будзе прыняты, калі яго ўхваліць кіраўнік дзяржавы.

Ужо другі год запар бюджэт прымаецца з дэфіцытам. Летась бюджэт быў складзены з дэфіцытам у 995 мільёнаў рублёў. Сёлета даходы бюджэту прадугледжаныя ў памеры 23.3 мільярдаў рублеў, выдаткі — 27.3 мільярды рублёў (дэфіцыт — 4 мільярды, больш чым у 4 разы, чым летась). На працягу 6 гадоў да 2019 году бюджэт Беларусі зводзіўся з прафіцытам, гэта значыць, з перавышэньнем даходаў над выдаткамі.

Сёлета бюджэт дзяржавы прымаецца даволі поздна, летась ён быў прыняты на месяц раней — 19 лістапада, у 2017 — 18 кастрычніка.

Але цяперашні позьні бюджэт — не беспрэцэдэнтная зьява, у 2016 годзе ён быў прыняты 18 сьнежня, у 2018 годзе — 19 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG