Мастачка з Наваполацку Вольга Якубоўская ўжо тры месяцы малюе карціны, дзе галоўныя героі — коцікі і ваўкі. На гэтыя працы яе натхнілі падзеі ў краіне. У інтэрвію «Свабодзе» дзіцячая ілюстратарка расказала пра сваю творчасьць, дзяржаўны гвалт і неймавернасьць беларусаў.