Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі і «Росгвардия» заключылі пагадненьне пра супрацу


Расейскія сілавікі ў Крыме
Расейскія сілавікі ў Крыме

Супрацоўніцтва паміж сілавымі ведамствамі плянуецца ажыцьцяўляць на падставе запытаў аб аказаньні садзейнічаньня. Ініцыятыву можа праявіць бок, які лічыць, што гэта ўяўляе цікавасьць для другога. Для гэтага трэба накіраваць пісьмовы запыт.

Як вынікае з дакумэнту, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, ведамствы маюць супрацоўнічаць у пытаньнях аховы грамадзкага парадку, важных дзяржаўных аб’ектаў і спэцыяльных грузаў, барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам, кантролю ў галіне абарачэньня зброі, бясьпекі аб’ектаў паліўна-энэргетычнага комплексу, аховы рэжымных аб’ектаў, сілавой падтрымкі ў супрацьдзеяньні злачыннасьці ды іншых.

Ёсьць пункт, у адпаведнасьці зь якім можна адмовіцца ад такой супрацы. Гэта магчыма, калі адзін з бакоў лічыць, што выкананьне запыту нанясе шкоду сувэрэнітэту, бясьпецы, грамадзкаму парадку або іншым інтарэсам дзяржавы, супярэчыць заканадаўству або міжнародным абавязаньням.

Працоўная мова падчас ажыцьцяўленьня супрацоўніцтва, — расейская.

Сёлета ў канцы жніўня, калі беларусы адказалі масавымі мірнымі акцыямі на сфальсыфікаваныя выбары, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што на просьбу ягонага калегі Аляксандра Лукашэнкі сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі.

Ён запэўніў, што расейскія падразьдзяленьні ня будуць выкарыстаны да таго часу, пакуль сытуацыя не пачне выходзіць з-пад кантролю. Пазьней было заяўлена, што сілавая рэзэрва адведзеная ад межаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG