Байдэн для Амэрыкі, Беларусі і сьвету.
Ці здолее прэзыдэнт Байдэн пераадолець раскол амэрыканскага грамадзтва? Зрынаньне помнікаў, рух BML — гэта ўсё разгарыцца зь яшчэ большай сілай ці пойдзе на спад? У чым ён працягне палітыку Трампа? Адносіны з Расеяй і Кітаем — што зьменіцца? Што адбудзецца з амэрыканскім лідэрствам у сьвеце? Пры Байдэну — ці ўручыць пасол ЗША даверчыя граматы Лукашэнку? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць былы дыплямат, прадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных справах Валер Кавалеўскі і грамадзкі дзеяч, доктар Дзьмітры Шчыгельскі.