Лінкі ўнівэрсальнага доступу

721 беларус атрымаў дазвол на пераезд у Літву з гуманітарных прычын і ў сувязі з рэпрэсіямі на радзіме


Жнівеньскі «ланцуг салідарнасьці» зь Беларусьсю з удзелам экс-прэзыдэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце.
Жнівеньскі «ланцуг салідарнасьці» зь Беларусьсю з удзелам экс-прэзыдэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце.

У Літву з асаблівых гуманітарных прычын дазволілі прыбыць 721 грамадзяніну Беларусі. 307 зь іх ужо там, а сямёра папрасілі палітычнага прыстанішча.

Дазволы выдаюцца найперш беларусам, пацярпелым ад рэжыму і рэпрэсій, а таксама актыўным прадстаўнікам апазыцыі, піша агенцтва DELFI са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.

Грамадзяне Беларусі, якія ад перасьледу вырашылі пераехаць у Літву, павінны зьвярнуцца ў амбасаду гэтай краіны ў Менску для атрыманьня візы і засьведчыць інфармацыю, якая пацьвярджае наяўнасьць асаблівых гуманітарных прычынаў.

Акрамя таго, калі ўзьнікае рэальная пагроза для бясьпекі і здароўя, беларусы могуць прыехаць у Літву і зьвярнуцца з просьбай аб прыстанішчы. Заяву можна падаць у пункце памежнага кантролю, Службе аховы дзяржаўнай мяжы або Дэпартамэнце міграцыі.

Пасьля разгляду просьбы даецца адна з формаў прыстанішча: статус уцекача або дадатковая абарона, а таксама від на жыхарства ў Літве.

Сярод тых, хто атрымаў магчымасьць жыць у Літве, экс-кандыдатка на выбарах 9 жніўня Сьвятлана Ціханоўская зь дзецьмі, іншыя ўдзельнікі яе перадвыбарчага штабу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG