Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатырох студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту аштрафавалі за «антыалькагольны флэшмоб»


Наваполацак. Архіўнае фота
Наваполацак. Архіўнае фота

У Наваполацку студэнтаў Полацкага дзяржунівэрсытэту пакаралі за акцыю «Нуль праміле» і папярэдзілі ў пракуратуры разам з выкладчыкам.

Некалькі студэнтаў ПДУ правялі флэшмоб у галоўным корпусе 4 сьнежня. А ўжо 7 сьнежня аднаго хлопца і трох дзяўчат з удзельнікаў флэшмобу абвінавацілі паводле артыкулу 23.34 КаАП («Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў»), паведамляе gorod214.by. Хлопца ў той жа дзень затрымалі да суду, які адбыўся 10 сьнежня. Яму далі штраф у памеры 625 рублёў.

Траіх дзяўчат судзілі 14 сьнежня. Кожную аштрафавалі на 135 рублёў. Усе студэнты не пагадзіліся з пратаколамі, па іх словах, яны праводзілі ня масавую акцыю, а «антыалькагольны флэшмоб». На суд іх тлумачэньні не паўплывалі.

Больш за тое, некалькіх студэнтаў і выкладчыка выклікалі ў полацкую пракуратуру, дзе папярэдзілі аб недапушчальнасьці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

«Нуль праміле» — акцыя салідарнасьці зь лекарамі, якія апублікавалі праўдзівыя зьвесткі пра стан Рамана Бандарэнкі пасьля затрыманьня ў менскім двары. Насуперак словам прапагандыстаў, мэдычныя аналізы, узятыя лекарамі засьведчылі, што загінулы Бандарэнка быў зусім цьвярозы.

За журналісцкае рассьледваньне абставінаў трагічнай сьмерці Рамана Бандарэнкі арыштавалі журналістку Tut.by Кацярыну Барысевіч, а таксама лекара Арцёма Сарокіна, які паказаў даведку аб поўнай адсутнасьці алькаголю ў крыві Бандарэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG