Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Звольнілі з працы і пастаянна затрымлівалі». Чаму актывіста з Магілёва затрымалі на мяжы зь Літвой


Аляксандар Царук пасьля трох сутак у ізалятары
Аляксандар Царук пасьля трох сутак у ізалятары

Затрыманага 9 сьнежня на беларуска-літоўскай мяжы актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Магілёва Аляксандра Царука зьмясьцілі ў ізалятар Ашмянаў.

Паводле родных, ён будзе даседжваць 7 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Паводле кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Ўладзімера Шанцава, пра намер зьехаць зь Беларусі Царук не паведамляў. З сабою ўзяў толькі невялікую валізку.

52-гадовы Аляксандар Царук за ўдзел у пратэставых акцыях адседзеў у магілёўскім ізалятары больш за месяц. Паводле праваабаронцаў з пазбаўленага рэгістрацыі цэнтру «Вясна», апошні раз актывіста схапілі 15 лістапада і тры дні да суду трымалі ў няволі.

Пры разглядзе справы ён настойваў, што ня ўдзельнічаў у «несанкцыянаваным мерапрыемстве» і ў міліцыі не было доказаў ягонай віны. Агучыўшы вырак — 10 дзён арышту — яго пакінулі на волі.

Родныя адзначаюць, што Аляксандра за пастаянныя арышты звольнілі з працы. Ён высокакваліфікаваны спэцыяліст-сантэхнік. На іхную думку, зьехаць з радзімы наважыўся, бо тут яму «не дадуць спакойна жыць». «Ён безупынна на кручку», — кажуць родзічы актывіста.

Аляксандар Царук абскарджваў прысуд, але абласны суд пакінуў яго ў сіле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG