Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовая адміністрацыя на чале зь Ермаковай сыдзе зь «Белгазпрамбанку» 10 сьнежня


Праўленьне Нацыянальнага банку спыніла дзейнасьць часовай адміністрацыі ў справе кіраваньня «Белгазпрамбанкам».

Гэта прадугледжана ўнутранай пастановай № 392, паведамілі ў прэс-службе Нацбанку. Апошні дзень працы часовай адміністрацыі ў «Белгазпрамбанку» — 10 сьнежня.

Часовая адміністрацыя на чале з экс-кіраўніцай Нацбанку Надзеяй Ермаковай была прызначаная 15 чэрвеня на паўгоду для забесьпячэньня «устойлівага функцыянаваньня ААТ „Белгазпрамбанк“, бесьперапыннасьці яго дзейнасьці ў аказаньні банкаўскіх паслугаў і выкананьня абавязаньняў перад укладчыкамі і крэдыторамі».

Праз тры дні пасьля гэтага колішні старшыня праўленьня Віктар Бабарыка, які кіраваў «Белгазпрамбанкам» цягам папярэдніх 20 гадоў і падаў у адстаўку, каб удзельнічаць у прэзыдэнцкай кампаніі, быў затрыманы і абвінавачаны ў эканамічных злачынствах. Ад таго часу ён сам, ягоны сын Эдуард і шэраг топ-мэнэджараў застаюцца ў зьняволеньні.

Як паведамілі ў Нацыянальным банку, рашэньне спыніць дзейнасьць часовай адмiнiстрацыi прынята з улікам «дасягненьня названых мэтаў» і абраньня радай дырэктараў новага складу праўленьня. Пэрсанальна абраныя асобы не называюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG