Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Бабарыка ў СІЗА КДБ пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы


Віктар Бабарыка. Архіўнае фота.
Віктар Бабарыка. Архіўнае фота.

Адвакат Бабарыкі Дзьмітры Лаеўскі паведамляе, што яго падабароннаму прапановаў аб вызваленьні не агучвалі.

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка ў панядзелак 30 лістапада разам з адвакатамі пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй крымінальнай справы, па якой на мінулым тыдні КДБ завяршыў расьсьледаваньне. Адвакат Бабарыкі таксама паведамляе, што яго падабароннаму прапановаў аб вызваленьні не агучвалі.

«Гэта адбывалася ў Менску. Віктар Дзьмітрыевіч усё гэтак жа, як і да выходных, утрымліваецца пад вартай. Пазыцыя пасьлядоўная і прынцыповая. Ніякіх прапановаў пра вызваленьне не гучала. Працягваем абараняць ад неабгрунтаваных і незаконных абвінавачваньняў», – паведаміў у Facebook адвакат Дзьмітры Лаеўскі.

Віктара Бабарыку затрымалі разам з ягоным сынам Эдуардам 18 чэрвеня. Супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» вылучылі абвінавачваньні ў злачынствах, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь нібыта па фактах атрыманьня хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмываньні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG