Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая ахвяра COVID-19. На 80-м годзе жыцьця памёр стваральнік Менскага парку валуноў


Музэй валуноў у Менску.
Музэй валуноў у Менску.

На 80-м годзе жыцьця памёр слынны беларускі геоляг Валер Вінакураў, у якога быў каранавірус. Ён адзін з галоўных стваральнікаў музэю валуноў у Менску.

Гэта здарылася 6 сьнежня. Пра сьмерць Вінакурава паведаміла дасьледніца Ірына Клімковіч. Гэта здарылася 6 сьнежня.

«Гэты чалавек прыклаў неверагодныя намаганні, каб мы сёньня маглі цешыцца ўнікальным музэем — Паркам камянёў пад адкрытым небам у Менску ва Ўруччы. Ён адкрыў сотні невядомых шырокаму колу камянёў, сярод іх унікальныя помнікі геалёгіі, камяні з паганскім мінулым — нашымі неверагоднымі легендамі і паданьнямі. Кожны з гэтых камянёў ён фіксаваў, пісаў пра іх у сваіх артыкулах і кнігах. Спадар Валер быў вельмі сьціплы, амаль ніколі не даваў інтэрвію. Я шукала яго фатаграфію ў інтэрнэце, і... не знайшла», — напісала Клімковіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG