Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сучасны мастацкі тэатар» прыпыніў працу, бо ўлады не даюць дазволу на спэктаклі


Вулічная тэатральная пастаноўка. Ілюстратыўнае фота.
Вулічная тэатральная пастаноўка. Ілюстратыўнае фота.

«Сучасны мастацкі тэатар» зь Менску абвясьціў пра часовае спыненьне працы. Адміністрацыя папрасіла гледачоў не вяртаць квіткі на спэктаклі, адклаўшы візыт да аднаўленьня паказаў.

У тэатральнай трупе разам зь іншымі артыстамі працуе Дзяніс Дудзінскі, раней звольнены са структуры Белтэлерадыёкампаніі і адхілены за грамадзянскую пазыцыю ад вядзеньня фэстывалю «Славянскі базар». Таксама ён адбываў 10-дзённы арышт і пакараны штрафам за ўдзел у мірных акцыях.

«Мы ня можам паказваць спэктаклі без гастрольнага пасьведчаньня, якое на кожны паказ зацьвярджае ўпраўленьне культуры Менгарвыканкаму. Яго нам не падпісваюць ужо два месяцы. Пяць разоў падавалі на дазвол, але заўсёды знаходзяцца прычыны адмовіць. У выніку ў лістападзе паказалі адзін спэктакль зь сямі заяўленых. На сьнежань пэўнасьці таксама няма, хоць адміністратар удакладняе штораніцы і ў канцы працоўнага дня», — адзначаецца на старонцы тэатру ў Facebook.

«Сучасны мастацкі тэатар» 15 гадоў ад моманту адкрыцьця існуе без дзяржаўнай падтрымкі.

Дзяніс Дудзінскі — пра арышт на Акрэсьціна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:58 0:00

«Мы не фінансуемся ні Міністэрствам культуры, ні іншымі дзяржаўнымі структурамі, фондамі і арганізацыямі. Усе гэтыя гады выжывалі толькі коштам сваёй дзейнасьці, то бок коштам гледачоў і набытых імі квіткоў. На нейкі час наша дзейнасьць спыняецца зь незалежных ад нас прычынаў. Мы спадзяемся, што нарэшце знойдуцца людзі, якія змогуць патлумачыць, за што і чаму нам забараняюць працаваць. Бо ці хутка мы вернемся і калі пачнем паказваць спэктаклі, пытаньне застаецца адкрытым», — гаворыцца ў паведамленьні.

Калектыў тэатру зьвярнуўся да гледачоў з просьбай: калі ёсьць такая магчымасьць, дык не вяртаць квіткі і проста адкласьці візыт да аднаўленьня працы тэатру. Квіткі будуць дзейныя да сьнежня 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG