Сайт праекту — digitalsolidarity.io.
Паводле распрацоўнікаў, плятформа будзе карысная і тым, хто хоча аказаць дапамогу, і тым, хто хоча яе атрымаць.
«Можна ўказаць каналы дапамогі, частату, а далей сыстэма, працуючы з базамі розных фондаў, будзе сама „балянсаваць“ — як лепш разьмеркаваць плыні, каб дапамагчы большай колькасьці людзей, і каб у розных арганізацыях дапамогі не было сытуацыі, калі дзе-небудзь ёсьць недахоп, а дзесьці лішак сродкаў», — тлумачыць адзін з распрацоўнікаў плятформы Павал Лібер.