Лукашэнка сыходзіць?/Лукашенко уходит?
Аляксандар Лукашэнка абвясьціў, што пасьля зьмены Канстытуцыі ня будзе прэзыдэнтам. Што стала прычынай гэтай заявы? Ці выканае ён гэта абяцаньне? Якой будзе рэакцыя на гэтую заяву пратэстоўцаў, намэнклятуры, Захаду і Масквы? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітолягі Рыгор Астапеня, Валерыя Касьцюгова і Арцём Шрайбман.