У распараджэньні гаворыцца:
У сувязі са складанай эпідэміялягічнай сытуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавірусу, клапоцячыся пра духоўнае і фізычнае здароўе людзей, у Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі пастанаўляю наступнае:
- адмяняюцца традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленьне аплаткай з удзелам герархаў;
- разам з тым у парафіях, паводле разважлівага меркаваньня пробашчаў, прадстаўнікоў розных катэгорый вернікаў (дзяцей, моладзь, сем’і і г.д.) можна запрасіць на сьвятую Імшу ці іншае адмысловае набажэнства, памаліцца ў іх інтэнцыі і сымбалічна падзяліцца зь імі аплаткай;
- традыцыйнае пастырскае наведваньне сем’яў з бласлаўленьнем дамоў і кватэраў (Каляда) можа адбывацца выключна па запрашэньні канкрэтнай сям’і ці асобы з захаваньнем рэкамэндацый Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэньняў касьцельных уладаў;
- традыцыйныя батлейкі-ясьлі ў касьцёлах і капліцах або побач зь імі неабходна ўсталяваць такім чынам, каб выключыць магчымасьць утварэньня каля іх натоўпу.