Зь серады, 9 сьнежня, адна паездка ў грамадзкім транспарце сталіцы стане даражэйшай на 10 капеек. На 1 капейку за кілямэтар падаражэе праезд у прыгарадных аўтобусах.
Гэта вынікае з афіцыйна апублікаваных рашэньняў Менгарвыканкаму.
Адна паездка будзе каштаваць
- у аўтобусах, тралейбусах, трамваях, электробусах — 75 капеек;
- у мэтро — 80 капеек;
- у экспрэсных аўтобусах — 90 капеек.
Праезд у прыгарадных маршрутах падаражэе на 1 капейку за кілямэтар:
- 9 капеек за км на звычайным рэйсе,
- 11 капеек на хуткасным і дадатковым,
- 12 капеек на экспрэсным.
Да 70 капеек ужо паднялі кошт паездкі ў гарадзкім транспарце ў Берасьці, Віцебску, Гомлі і Горадні.