Пра гэта паведаміў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канфэрэнцыі, якая трансьлявалася на сайце арганізацыі.
«І Менск, і Масква павінны паважаць права беларускага народа вызначаць сваю ўласную будучыню — праз інклюзіўны палітычны дыялёг», — адзначыў генэральны сакратар NATO.