Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO: Расея не павінна ўмешвацца ў дэмакратычныя працэсы ў Беларусі


Ёнс Столтэнбэрг
Ёнс Столтэнбэрг

Расея не павінна ўмешвацца ў дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і спрабаваць душыць волю беларускага народу.

Пра гэта заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу (NATO) Ёнс Столтэнбэрг на прэсавай канфэрэнцыі пасьля пасяджэньня міністраў замежных справаў краінаў NATO.

На пытаньне, ці бачыць альянс магчымасьць расейскага вайсковага ўмяшаньня ў Беларусі на фоне пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, Столтэнбэрг адказаў, што NATO «падтрымлівае тэрытарыяльную цэласьць і незалежнасьць Беларусі». Паводле яго, цяпер у Беларусі разганяюць мірныя дэманстрацыі і праяўляюць непавагу да фундамэнтальных правоў чалавека.

«Народ Беларусі павінен вызначаць будучыню сваёй краіны. Тут не павінна быць ніякага замежнага ўмяшаньня. І, зразумела, Расeя не павінна ўмешвацца ў дэмакратычныя працэсы і спрабаваць душыць волю беларускага народу», — заявіў генэральны сакратар NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG