Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За кратамі застаюцца восем журналістаў


На 2 сьнежня трое журналістаў чакаюць судоў у крымінальных справах, двое — у адміністрацыйных, трое адбываюць адміністрацыйны арышт, піша БелаПАН.

Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова (абедзьве — тэлеканал «Белсат», абвінавачваюцца паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак);

Кацярына Барысевіч (Tut.by, абвінавачваецца паводле арт. 178 КК у выдаваньні мэдыцынскай тайны, што прывяло да цяжкіх наступстваў);

Ігар Ільяш («Белсат», 15-дзённы арышт);

Яўген Мікалаевіч (Media-Polesye, Пінск, 10-дзённы арышт);

Яна Трусіла («Новы Час», 15-дзённы арышт);

Іна Дабратвор (фрылансэр, маці пяцярых непаўналетніх дзяцей, затрымалі 29 лістапада, адміністрацыйны пратакол, суд яшчэ не адбыўся) і яе муж Ільля Дабратвор (фрылансэр, затрымалі 30 лістапада, адміністрацыйны пратакол, суд яшчэ не адбыўся).

Паводле БАЖ, ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі звыш 350 журналістаў зьведалі перашкоды ў прафэсійнай дзейнасьці, больш за 70 былі затрыманыя і асуджаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG