Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьведкам быў Іваноў Іван Іванавіч». Двое незалежных журналістаў на волі пасьля арыштаў. ВІДЭА


Андрэй Шаўлюга і Андрэй Рабчык
Андрэй Шаўлюга і Андрэй Рабчык

На волю пасьля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшлі журналісты Андрэй Рабчык і Андрэй Шаўлюга.

Іх затрымалі 15 лістапада ў нумары менскага гатэля «Арбіта» і абвінавацілі ва ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве.

Арышт яны адбывалі ў ізалятарах на Акрэсьціна, у Жодзіне і ў Магілёве. Пра свой досьвед «сутак» журналісты расказалі Свабодзе.

«Суд мой заняў добра калі пяць хвілін, — расказвае Андрэй Рабчык. — Мне, як бы гэта сказаць, „прышылі“ артыкул 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу — удзел у масавых мерапрыемствах. Сьведкам быў Іваноў Іван Іванавіч. Сказаў, што я ішоў па вуліцы, а ў руках трымаў транспаранты, сьцягі ды іншую сымболіку. Хоць я ў гэты час знаходзіўся на 10-м паверсе гатэля „Арбіта“, здымаў відэа з нумару гатэля праз вакно. Усё вельмі хутка было, я нават ня змог папрасіць адваката. Толькі на крэсла прысеў перад ноўтбукам, а ўжо трэба было ўставаць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG