Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых журналістаў адпраўляюць пад арышт


16 лістапада праходзяць суды над затрыманымі падчас акцый пратэсту на мінулым тыдні. Сярод падсудных — журналісты. Судзьдзі трактуюць іх як удзельнікаў несанкцыянаваных акцый.

Андрэя Рабчыка асудзілі на 15 дзён арышту. Яго затрымалі ў нядзелю ў Менску.

Марыю Ярому, рэдактарку аддзелу спэцпраектаў Tut.by, асудзілі на 13 дзён арышту. Яе затрымалі ў пятніцу 13 лістапада, калі ў Менску праходзілі ланцугі салідарнасьці ў памяць пра Рамана Бандарэнку. Марыя сказала, што ня ўдзельнічала ў акцыі, а падчас абеду выйшла на вуліцу выпіць кавы.

Паводле БАЖ, сёньня за кратамі з улікам зьняволеных раней, — 24 журналісты.

  • Кацярына Андрэева
  • Ян Аўсеюшкін
  • Яўген Бузук
  • Сяргей Гадзяеў
  • Алег Грузьдзіловіч
  • Наста Захарэвіч
  • Ігар Карней
  • Кацярына Карпіцкая
  • Марына Кастылянчанка
  • Уладзіслаў Кулецкі
  • Міхаіл Кунцэвіч
  • Андрэй Ломаў
  • Арцём Лява
  • Кацярына Мядзьведзева
  • Максім Несьцяркоў
  • Раман Папкоў
  • Андрэй Рабчык
  • Аляксандр Сідарэўскі
  • Максім Хлябец
  • Раман Чмель
  • Дарʼя Чульцова
  • Яўген Шапчыц
  • Андрэй Шаўлюга
  • Марыя Ярома

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG