Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд: Міністэрства юстыцыі мусіць абгрунтаваць пазбаўленьне ліцэнзіі адваката Калесьнікавай і Бабарыкі


Аляксандар Пыльчанка
Аляксандар Пыльчанка

Суд Маскоўскага раёну Менску абавязаў Міністэрства юстыцыі пісьмова абгрунтаваць рашэньне аб пазбаўленьні ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, адваката Марыі Калесьнікавай і Віктара Бабарыкі.

Паводле абаронца Пыльчанкі Дзьмітрыя Лаеўскага, суд прыняў такое рашэньне, бо ў дакумэнтацыі Міністэрства юстыцыі не было пазначана, якія выказваньні Пыльчанкі сталі падставай для пазбаўленьня яго адвакацкай ліцэнзіі.

Аляксандра Пыльчанку пазбавілі ліцэнзіі 15 верасьня, бо ў публікацыі Tut.by ад 14 жніўня Аляксандар Пыльчанка расказаў, якімі паўнамоцтвамі валодае генэральны пракурор і якія дзеяньні можа распачаць паводле апублікаваных у СМІ відэа і сьведчаньняў зьбіваньня людзей 9–12 жніўня ў РУУС і ІЧУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG