Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага трэнэра фрыстайлістаў Казеку не ўзялі на зборы нацыянальнай каманды


Ганна Гуськова і Мікалай Казека, 2018 год.
Ганна Гуськова і Мікалай Казека, 2018 год.

Фрыстайлісты напісалі міністру спорту ліст у яго падтрымку.

Фрыстайлісты зборнай Беларусі напісалі на імя міністра спорту Сяргея Кавальчука ліст у падтрымку свайго галоўнага трэнэра Мікалая Казекі. Прычынай стала неўключэньне Казекі ў склад на выязны збор у Фінляндыі.

У лісьце, копію якога выклаў Беларускі фонд спартовай салідарнасьці, фрыстайлісты адзначаюць, што апошнія падзеі вакол каманды нэгатыўна адбіваюцца на атмасфэры ў зборнай. Сярод гэтых падзеяў, акрамя неўключэньня трэнэра ў выязны склад, былі адзначаны звальненьне Аляксандры Раманоўскай, адмена выплат стыпэндыі Мікалаю Казеку, а таксама памяншэньне выплат усім стыпэндыятам каманды.

Пад лістом падпісаліся ўсе лідэры зборнай Беларусі, уключаючы Алу Цупер, Ганну Гуськову і Аляксандру Раманоўскую. Шэраг крыніц Tut.by пацьвердзілі, што такі ліст сапраўды існуе. Сам Мікалай Казека ўстрымаўся ад камэнтароў, спаслаўшыся на падпісаную ім дадатковую дамову (паводле яе нельга даваць камэнтары прэсе без дазволу наймальніка).

Мікалай Казека, Аляксандра Раманоўская, Ганна Гуськова падпісаліся пад лістом супраць гвалту і фальсыфікацый на выбарах. Іх падтрымаў і сярэбраны прызэр Алімпіяды Дзьмітры Дашчынскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG