Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбольны трэнэр Ганчарэнка: «Я супраць, каб амапаўцы білі беларускі народ». ВІДЭА


Віктар Ганчарэнка. Архіўнае фота.
Віктар Ганчарэнка. Архіўнае фота.

Беларускі футбольны спэцыяліст, былы трэнэр БАТЭ, а цяпер галоўны трэнэр маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка ў інтэрвію Нобелю Арустамяну выказаўся наконт сытуацыі ў Беларусі пасьля сфальшаваных выбараў 9 жніўня.

«Калі б знаходзіўся там, унутры, была б больш зразумелая сытуацыя, – кажа Ганчарэнка. – Калі ты доўга знаходзісься за межамі краіны і нячаста там зьяўляесься, ты, можа быць, не так правільна ці востра ацэньваеш тую сытуацыю, якая ёсьць».

Далей трэнэр выказаўся аб гвалце і катаваньнях сілавікоў супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі:

«Як і любы нармальны чалавек, калі б'юць просты народ амапаўцы – я катэгарычна супраць гэтага. Для людзей для ўсіх зразумела, што гэта абсалютна няправільна. Калі здаровыя мужыкі (я, дарэчы, ведаю шмат амапаўцаў, у мяне знаёмыя там ёсьць) пачынаюць біць народ – я гэтую сытуацыю ўвогуле не разумею... Тым больш мы ведаем, што гэты народ добры, ня злосны, лагодны. І проста так біць чалавека, які там ідзе, гэта абсалютна няправільна!»

Пры сустрэчы Ганчарэнка зьбіраецца сказаць пра гэта сваім знаёмым амапаўцам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG