Мікола Купава кажа, што спачатку ў яго была высокая тэмпэратура, потым яго паклалі ў 6-ю лякарню, дзе падключалі да кіслароду.
«Ужо каторы дзень няма тэмпэратуры, то бок цяпер ужо лепш. У Аксакаўшчыну прыехалі толькі ўчора, мяркую, што тут буду дні чатыры, — кажа Мікола Купава. — У першыя дні дома была тэмпэратура, потым ляжаў тыдзень у лякарні, цяпер нармальна».
Мікола Купава — вядомы беларускі графік, аўтар партрэтаў выбітных беларусаў і гістарычных карцін, ілюстратар кніг беларускіх аўтараў.