Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Насільле не спыняецца, грамадзтва падзеленае». Каталіцкія біскупы Беларусі зьвярнуліся да вернікаў


Крыжовы шлях каля касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены, жнівень 2020 году
Крыжовы шлях каля касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены, жнівень 2020 году

Каталіцкія біскупы Беларусі зьвярнуліся да каталікоў і ўсіх людзей добрай волі ў сувязі з паглыбленьнем грамадзка-палітычнага крызісу ў краіне, паведамляе партал catholic.by.

Герархі заявілі, што Беларусь ужо чацьвёрты месяц знаходзіцца ў нябачаным дагэтуль грамадзка-палітычным крызісе, які, «на жаль, паглыбляецца».

«Насільле не спыняецца, надалей праліваецца кроў, грамадзтва падзеленае. Гэта не прадвяшчае нам шчасьлівай будучыні, бо, як казаў Хрыстос, дом, падзелены сам у сабе, не выстаіць (пар. Мц 12, 25)». — гаворыцца ў звароце.

Біскупы нагадалі, што каталіцкі касьцёл, кіруючыся Эвангельлем і пабудаваным на ім сацыяльным вучэньнем, выказваецца супраць насільля, беззаконьня, несправядлівасьці і няпраўды і асуджае іх. Касьцёл заклікае да мірнага вырашэньня ўзьніклых праблем шляхам дыялёгу.

У звароце падкрэсьліваецца, што Касьцёл не выконвае дзяржаўных функцый і ня можа нікім выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах.

«Зьвяртаемся да каталікоў і ўсіх людзей добрай волі з заклікам працягваць узносіць свае малітвы ў інтэнцыі хуткага і мірнага вырашэньня крызісу, бо благаслаўлёныя міратворцы і тыя, хто імкнецца да справядлівасьці, як кажа Хрыстос. Няхай дабро пераможа зло». — гаворыцца ў звароце каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG