Музыка Зьміцер Сасноўскі, лідэр гурту старажынай музыкі «Стары Ольса», зьехаў ва Ўкраіну. Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку.
«У Кіеве, у сяброў, у бясьпецы. Успаміны напішу. Дзякуй: Віктаравіч, мая сям’я, выратавальная сям’я, кансьпірацыйны дом, гараж, пацаны, Сандры з Познаня, Філу з Мінэапалісу, Антону з Тэхасу, пастару Рычарду, Панкевічу, Карыне і Жэні, палкоўніку. І яшчэ гары добрых людзяў! Жыве вечна! Мы пераможам!» — напісаў ён.
13 лістапада Зьмітра Сасноўскага затрымалі ў Клецку, дзе ён стаяў у «жывым ланцугу» памяці Рамана Бандарэнкі. Праз тры дні ён быў пакараны штрафам 810 рублёў.