Онлайн-трансьляцыя скончаная.
Падсумаваньне зь Менскага маршу можна пачытаць і паглядзець тут.
За ўсімі апошнімі навінамі сачыце ў Тэлеграме Свабоды!
Як вам новы фармат пратэстаў «ад двароў»?
Паўдзельнічайце ў апытанцы на нашым тэлеграм-канале!
З менскіх РУУСаў мінімум 4 чалавек забралі машыны хуткай дапамогі
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал валянтэраў @spiski_okrestina
Як выглядалі затрыманьні на Каменнай Горцы, дзе сілавікі ўжывалі спэцсродкі
Параўноўваем колькасьць затрыманых сёньня і ў папярэднія нядзелі
Пакуль выглядае, што 22 лістапада пастаўлены антырэкорд у колькасьці затрыманых падчас нядзельных пратэстаў.
Што здараецца, калі людзі не ўцякаюць ад сілавікоў
Глядзіце відэа з Паўднёвага Захаду.
Маршы ў Менску перарасьлі ў «ланцугі салідарнасьці»
Відэа з акцый у розных раёнах Менску
Міліцыя пацьвердзіла прымяненьне спэцсродкаў
«Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова папярэджвалі аб незаконнасьці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах і нагадвалі аб захаваньні Правілаў дарожнага руху», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.
Колькі чалавек сёньня затрымалі, у МУС пакуль не паведамляюць.
Менск. Мэдыкі забралі аднаго з затрыманых без прытомнасьці
Аднаго з схопленых каля Нацыянальнай бібліятэкі вязуць без прытомнасьці ў шпіталь хуткай дапамогі.
Пратэстоўцы адбілі чалавека ў сілавікоў у Менску
Як праходзіў марш ва Ўруччы
У Савецкім РУУС Менску затрыманых зноў ставяць да сьценкі
У Берасьці зноў затрымалі 63-гадовую Алену Гнаўк — разам з сынам
Як піша «Бинокль», яе ўжо затрымлівалі, штрафавалі, зь нядаўняга часу яна падазраваная ў крымінальнай справе. Ейны «зварот хрысьціянкі» прызнавалі экстрэмісцкім.
Агулам праваабаронцам вядомыя імёны 112 затрыманых, зь якіх 100 у Менску
У Менску аднавілі мабільны інтэрнэт і адкрылі ўсе станцыі мэтро
Як людзі адбілі жанчыну ад сілавікоў у Менску
Што цяпер адбываецца ў Беларусі
➖ Ад 12:00 у шматлікіх дварах розных гарадоў пачалі зьбірацца пратэстоўцы, якія злучаліся ў «раённыя» калёны — дзе па дзясятку чалавек, дзе па тысячы. Пратэстоўцы дагэтуль на вуліцах. Некаторыя групы грамадзян зноў і зноў зьбіраліся пасьля спробаў разгонаў.
➖ Сілавікі дзейнічаюць хаатычна і жорстка, робяць адзінкавыя затрыманьні, нападаюць пераважна гуртам. У зьбіваньні дэманстрантаў удзельнічалі людзі ў форме ДПС.
➖ Часьцей за ранейшыя акцыі сілавікі ўжываюць спэцсродкі супраць мірных пратэстоўцаў — збольшага «хлапушкі», слабейшыя за сьвятлашумавыя гранаты. Ды людзі не разьбягаюцца.
➖ Менскія ўлады перакрывалі ня толькі шматлікія станцыі мэтро, але і рух грамадзкага транспарту на праспэкце Незалежнасьці. Сілавікі хаатычна перакрывалі дарогі ў раёнах пратэстаў. Мабільны інтэрнэт адключалі на 4 гадзіны.
➖ Праваабаронцам цяпер вядомыя імёны сотні затрыманых — значна менш, чым на ранейшых нядзельных акцыях
Як праходзіў марш у Масюкоўшчыне (Менск)
У Менску затрымалі вакаліста гурта «Петля пристрастия»
У сьпісах затрыманых зьявілася імя Ільлі Чарапко-Самахвалава. Так завуць вакаліста гурту «Петля пристрастия». Яго жонка пацьвердзіла Свабодзе: сьпявак затрыманы