«А таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Рэспублікі Беларусі падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 гадоў і за ўвесь тэрмін дзейнасьці савецкай улады», — гаворыцца ў апісаньні песьні на канале ў ютубе.
«Я выходжу» — гэта апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваровым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году. Пабіты невядомымі ў менскім двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як «плошча Пераменаў», і адвезены ў Цэнтральнае РУУС Менску, Раман памёр амаль праз содні ў шпіталі, не апрытомнеўшы ад цяжкіх траўмаў галавы.