Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25-гадовага праграміста пасадзілі на 4 гады за распылены ў міліцыянтаў пярцовы газ


Суд над Паўлам Манкіненкам. Фота «Вясны»
Суд над Паўлам Манкіненкам. Фота «Вясны»

Суд Фрунзенскага раёну Менску пакараў 25-гадовага інжынэра-праграміста 4 гадамі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму, паведаміла «Вясна».

У суботу 5 верасьня 25-гадовы інжынэр-праграміст Павал Манкіненка прыйшоў зь бел-чырвона-белым сьцягам да народнага мэмарыялу Аляксандру Тарайкоўскаму на вуліцы Прытыцкага.

Праз 10 хвілінаў да яго падышлі два міліцыянты. Каб унікнуць затрыманьня, Павал пырснуў на іх з газавага балёнчыка і кінуўся наўцёкі. Аднаму міліцыянту газ трапіў у вочы. Другі дагнаў Манкіненку на прыступках падземнага пераходу. Усчалася тузаніна, яны ўдвох паваліліся і скаціліся са сходаў.

Тады Манкіненку ўдалося вырвацца і ўцячы. Але праз тыдзень яго затрымалі.

У апошнім слове Павал Манкіненка сказаў, што на волі можа прынесьці значна больш карысьці грамадзтву, чым у турме. Аднак судзьдзя Андрэй Млечка адправіў яго на 4 гады ў калёнію агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG