Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 23 сутак арышту. У Менску і іншых гарадах Беларусі судзяць удзельнікаў пратэстаў


Суд Фрунзенскага раёну Менску, дзе пакаралі арыштам на 15 сутак журналіста Алега Грузьдзіловіча.
Суд Фрунзенскага раёну Менску, дзе пакаралі арыштам на 15 сутак журналіста Алега Грузьдзіловіча.

Валянтэры Праваабарончага цэнтру «Вясна» зьбіраюць вынікі судовых працэсаў, якія праходзяць па ўсёй Беларусі над затрыманымі ўдзельнікамі пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў 9 жніўня і гвалту.

Затрыманых судзяць паводле артыкулаў 23.34 ч.1 КаАП – «парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў» і 23.4 КаАП – «непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы».
Па стане на 12.30 вядома пра 24 выракі, зь іх 19 – у выглядзе арыштаў, рэшта – штрафы.

Найбольшы вырак – 23 суткі арышту – вынесла судзьдзя Першамайскага раённага суду Менска Трусевіч, гэтак яна пакарала падсуднага В.Г.Канановіча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG