27 сакавіка Паўночная Македонія афіцыйна далучылася да NATO. Гэтая краіна стала 30-й у альянсе. Пратакол аб далучэньні быў падпісаны ў лютым 2019 году, а цяпер парлямэнты ўсіх астатніх 29 краін NATO ратыфікавалі рашэньне аб далучэньні Паўночнай Македоніі.
30 сакавіка сьцяг Паўночнай Македоніі ўпершыню падымуць над штаб-кватэрай NATO ў Брусэлі.