У дварах на «Пушкінскай» пачаліся хапуны
Сілавікі схапілі аднаго хлопца; каб адбіць яго, прыбеглі іншыя людзі.
АМАП б'е затрыманых.
На «Пушкінскай» усё больш людзей
Горадня. 200 чалавек каля мэмарыялу на месцы Фары Вітаўта
Каля мэмарыялу на месцы Фары Вітаўта сабраліся ўжо каля 200 чалавек.
Гомель. У цэнтры гораду пачаліся затрыманьні
Менск. Дзясяткі жанчын заступіліся за чалавека каля «Пушкінскай»
Некалькі тысяч чалавек на праспэкце Пушкіна
На скрыжаваньні Прытыцкага і Пушкіна сілавікі ў чорным разьбілі людзей на некалькі групаў.
Пратэстоўцы спрабавалі сабрацца ў адну калёну, але ім не даюць. Каля «Макдональдза» пачаліся затрыманьні. Тут каля дзясятка мікрааўтобусаў і два аўтазакі
На праспэкце Пушкіна сфармавалася калёна
Калёна пратэстоўцаў заняла праезную частку каля крамы «Богатырь» ля мэтро «Пушкінская». Людзей некалькі тысяч, узьнялі нацыянальныя сьцягі, скандуюць: «Я выходжу!», «Жыве Беларусь!»
Паведамляюць таксама пра зьяўленьне калёны пратэстоўцаў ля «Менск-Арэны».
Выбухі на «Пушкінскай»
На «Пушкінскай» бачылі два выбухі. Падобна, сілавікі скарысталі сьвятлашумавую гранату.
Пратэстоўцы бягуць назад у кірунку «Каменнай Горкі», некаторыя падаюць.
Усё скрыжаваньне Прытыцкага і Пушкіна ў дыме. Яшчэ адзін выбух гранаты каля кінатэатру «Аўрора». Людзі адыходзяць, яны разгубленыя, ня ведаюць, куды далей ісьці.
На «Пушкінскай» разганяюць людзей гранатамі
Супраць людзей прымянілі сьвятлашумавыя гранаты.
Дзьве машыны «хуткай дапамогі» паехалі ў кірунку мэтро «Кунцаўшчына».
Насупраць кінатэатру «Аўрора» ля мэтро «Пушкінская» сілавікі са шчытамі выскачылі на натоўп людзей, пачаўся хапун, людзі крычаць. Тут знаходзіцца каля 20 мікраўтобусаў зь сілавікамі
Затрыманьні ў Горадні
У Горадні пачаліся затрыманьні. Сілавікі ходзяць па цэнтры і разганяюць людзей. Невялікія групы то там, то тут скандуюць "Жыве Беларусь".
Што адбываецца ў Гомлі
У цэнтры гораду сабраліся некалькі соцень чалавек, яны ідуць па горадзе і скандуюць «Лукашэнку ў аўтазак!», а адразу за імі ланцугом ідуць сілавікі.
Ля гомельскага касьцёла, у двары яго людзі зрабілі імправізаваны мэмарыял памяці Аляксандра Віхора і Рамана Бандарэнкі, людзі паклалі кветкі і запалілі зьнічы.
Людзі ідуць да «плошчы Перамен» з розных раёнаў
У адным з раёнаў Менску таксама ўтварылася калёна. Людзі ідуць на «плошчу Перамен».
Менск. Аскепкам гранаты параніла жанчыну
Аскепкам сьвятлашумавой гранаты на Пушкінскай параніла жанчыну, паведамляе Белсат. Аскепак патрапіў у нагу. Чакаюць хуткую дапамогу.
На «плошчы Перамен» ужо некалькі тысяч чалавек
Горадня. Пасьля разгону людзі вярнуліся да мэмарыялу
Людзі пасьля разгону вяртаюцца да Фары Вітаўта, дзе зрабілі стыхійны мэмарыял. Некаторыя шпацыруюць у цэнтры гораду, па Савецкай вуліцы і побач
Па Горадні ходзяць узброеныя драбавікамі байцы без апазнавальных знакаў.
У Горадні працягваюцца затрыманьні
Менск. Сілавікі зачысьцілі праспэкт Пушкіна
У раёне станцыі мэтро «Пушкінская» сілавікі з вадамётам зачышчаюць вуліцу.
На «Пушкінскай» сілавікі напалі на непаўналетняе дзіця, паведамляе @nexta_tv
Шмат людзей на вуліцы Чарвякова, каля «плошчы Пераменаў»
Людзі выйшлі на марш у Наваградку
У Наваградку таксама не абышлося без затрыманьняў, схапілі сама меней 6 чалавек.
Менск. Каля «Спартыўнай» зьбівалі і затрымлівалі людзей
Каля станцыі мэтро «Спартыўная» невядомыя ў балаклавах хапалі і білі людзей.