Сёньня ў Менску прайшоў чэмпіянат Беларусі па маратону і ультрамаратону. Старт і фініш адбыўся каля Палаца спорту.
Некаторыя ўдзельнікі спаборніцтваў беглі з прымацаванай на экіпіроўцы фатаграфіяй Рамана Бандарэнкі, які памёр 12 лістапада ў шпіталі пасьля выкраданьня 11 лістапада з «плошчы Пераменаў» і зьбіцьця, паведамляе Tribuna.com.