Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ўвялі абавязковы масачны рэжым. Дзе яшчэ?

абноўлена

Ва ўсіх без выключэньня памяшканьнях і ў грамадзкім транспарце, у тым ліку таксоўках, цяпер абавязкова трэба быць у масцы.

Пра гэта паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму.

Паводле галоўнага санітарнага лекара Менска Сьвятланы Ярмак, адказнасьць за выкананьне масачнага рэжыму ўскладаецца на кіраўнікоў аб’ектаў гаспадараньня, паведамляе БелТА. Ярмак сьцьвярджае, што ў сталіцы няма праблем з набыцьцём масак.

Раней абавязковы масачны рэжым увялі ў Гомельскай вобласьці, Магілёве, Бабруйску і Наваполацку, а таксама ў некалькіх раёнах.

На сёньня сьпіс рэгіёнаў з масачным рэжымам такі:

  • Менск
  • Уся Гомельская вобласьць
  • Магілёў
  • Бабруйск (Магілёўская вобласьць)
  • Асіповіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Дрыбінскі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Клімавіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Клічаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Краснапольскі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Крычаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Чавускі раён (Магілёўская вобласьць)
  • Лідзкі раён (Горадзенская вобласьць)
  • Аршанскі раён (Віцебская вобласьць)
  • Мёрскі раён (Віцебская вобласьць)
  • Наваполацак (Віцебская вобласьць)
  • Пастаўскі раён (Віцебская вобласьць)
  • Полацкі раён (Віцебская вобласьць)
  • Шумілінскі раён (Віцебская вобласьць)

Афіцыйных дадзеных пра колькасьць хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах і гарадах не даюць зь вясны. Паведамляюць толькі агульную лічбу па краіне — апошнім часам рэгіструюць больш за тысячу выпадкаў штодня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG