З 12 лістапада яшчэ ў некалькіх рэгіёнах увялі масачны рэжым. Гэта значыць, што трэба абавязкова насіць маскі ва ўсіх грамадзкіх памяшканьнях і транспарце.
На сёньня сьпіс рэгіёнаў з масачным рэжымам такі:
- Менск
- Уся Гомельская вобласьць
- Магілёў
- Бабруйск (Магілёўская вобласьць)
- Асіповіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Дрыбінскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клімавіцкі раён (Магілёўская вобласьць)
- Клічаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Краснапольскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Крычаўскі раён (Магілёўская вобласьць)
- Чавускі раён (Магілёўская вобласьць)
- Лідзкі раён (Горадзенская вобласьць)
- Аршанскі раён (Віцебская вобласьць)
- Мёрскі раён (Віцебская вобласьць)
- Наваполацак (Віцебская вобласьць)
- Пастаўскі раён (Віцебская вобласьць)
- Полацкі раён (Віцебская вобласьць)
- Шумілінскі раён (Віцебская вобласьць)
Афіцыйных дадзеных пра колькасьць хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах і гарадах не даюць зь вясны. Паведамляюць толькі агульную лічбу па краіне — апошнім часам рэгіструюць больш за тысячу выпадкаў штодня.