12 лістапада суд Цэнтральнага раёну Гомля разглядаў адміністрацыйную справу 23-гадовай мэдсястры Ганны Астаф’евай. 13 верасьня яна каталася з байкерамі на матацыкле. Іх жорстка затрымаў АМАП. Ганьне пры затрыманьні пашкодзілі нагу, яна два тыдні хадзіла ў гіпсе.
Мэдсястра падала скаргу на АМАП у Сьледчы камітэт. Але судзілі не АМАП, а яе — нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці.
Судзьдзя Алеся Осіпава паказала здымкі са справы, але Ганна не пазнала на іх сябе. Яна зазначыла, што ня ўдзельнічала ў шэсьці 13 верасьня, а каталася зь сябрамі на матацыкле і іх затрымалі. Судзьдзя прызнала яе вінаватай і пакарала штрафам у памеры 270 рублёў.