12 лістапада — 100 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых вядомых драматургаў Беларусі Андрэя Макаёнка.
1.Быў добрым стралком
Паводле ўспамінаў Івана Шамякіна: «...страляў ён па-снайпэрску: ужо ў сталыя гады (...) Андрэй з дробнакалібэрнай зьбіваў любую шышку — на заказ — на самай высокай галіне».
2. Ледзь не задушыў Пятра Глебку
Барыс Сачанка ў сваіх дзёньніках пісаў: «З Масквы, са зьезду пісьменьнікаў, мы вярталіся цягніком... М. Стральцоў пацягнуў мяне ў суседні вагон (...) Адно купэ было адчынена, там пілі каньяк
Н. Пашкевіч, А. Макаёнак, П. Глебка. (...) Раптам А. Макаёнак пытаецца ў П. Глебкі: „Я чуў, што Вы быццам апраўдваеце 37-ы год. Праўда гэта?“ Глебка, і так чырвоны, пачырванеў яшчэ больш: „А 37-ы год патрэбен быў нам, празь яго трэба было прайсьці, каб ачысьціцца ад непатрэбных людзей. Вы ня ведаеце таго часу, той барацьбы, скрытай і адкрытай, людзей тых... Сапраўды сярод іх былі ворагі...“ (...) Мы ня згледзелі, як ён схапіў П. Глебку за шыю і пачаў душыць, ледзь адабралі мы са Стральцовым Глебку, бо Макаёнак, на дзіва, здаровы і апантаны».
3.Скептычна ставіўся да калгасаў
У нататках Макаёнка знаходзім такі запіс, датаваны 1961-м годам:
— Як у вас справы ў калгасе? — Як на ТУ-104 — ??? — Адзін вядзе, а ўсіх ванітуе.
4.Не любіў сьвіней
«Мне было пяць гадоў. Мой дзядзька пасадзіў мяне на каня (...) верхам на кані над усімі! (...) І раптам з канапель на сьцежку выскачыла рабая сьвіньня. Конь як стане на дыбы! І з такой вышыні — ды на зямлю. Потым галасіла мама, нехта мяне вадой паліваў, зачэрпнутай з лужыны»; «Няма больш паганай, больш дурной жывёліны, як сьвіньня...»
5.У маладосьці любіў пісаць «у стол» эратычную прозу
З ліста да празаіка і драматурга Пятра Васілеўскага (6 студзеня 1945г.): «От нечего писать посылаю тебе зарисовку вагонных похождений (...): «Он почувствовал в своей сильной мужской руке маленькую женскую ручку. Ему казалось, что мягкий, нежный бархат ее руки просит ласки (...) загрубелая солдатская рука начала поглаживать, кончиками пальцев ласково прощупывать нежное мягкое женское тело. В нем появилось животное чувство самца, не чувство страсти, а чувство сильного к слабому, беззащитному, хрупкому. Она тоже почувствовав сильное, мужское, наклонилась над его головой, вдыхая запах мужских волос. Ему страстно захотелось поцеловать эту ручку. Когда его губы коснулись ее руки, она вздрогнула, слабо отдернула руку, но он сильно сжал ее и стал покрывать поцелуями. В нем заговорил самец. Она тоже почувствовала это».
6. Быў неблагім разьбяром і скульптарам
Сваёй дачцэ пісаў «А ты знаешь, Алла? Портрет вроде получается и не хуже того, что Азгур сделал. Я, кажется, мог бы быть скульптором, если бы не связалася со своими комедиями, от которых люди смеются, а я не раз слезу утирал»; Шамякін дадаваў: «...было ў Андрэя хобі — разьба па дрэву (...) ён мог патраціць месяц працы, да крывавых мазалёў на руках, каб выразаць з асінавага палена... фігу. Дуля выйшла адмысловая. „Гэта маім крытыкам“».
7. Крытычна выказваўся пра беларускую літаратуру часоў Вялікай айчыннай вайны
Пятру Васілеўскаму ў 1944-м пісаў: «Что представляет сейчас белорусская литература? На безрыбье и рак рыба. Поощряется все белорусское. И знаешь, что характерно сейчас? Пишут на русском языке, а для печатания переводят, и, понятно, теряются, смазываются характерные особенности белорусского языка. Безобразие! (...) Я бы сказал, что в литературу белорусскую лезут шулера — люди копеечные».
8. Яго раздражняў Леанід Брэжнеў
«Вось Брэжнеў ордэн Перамогі ўзяў. Маршальскую Зорку ўзяў. Тройчы Героем сябе зрабіў. Законна? Праз трыццаць гадоў знайшоўся герой. Дык як гэта разумець? Тады, трыццаць гадоў назад несправядліва абышліся? Зацёрлі? Ордэн Перамогі! За што?! Ды і ня ў тым справа... Яму ж самая высокая ўзнагарода выпала — яму ўладу ўручылі над дзяржавай у 250 мільёнаў. Царом зрабілі. Дык яму мала. Ён што, зьдзяцініўся?»
9. Лічыў Керчанска-Феадасійскі дэсант, у якім удзельнічаў і атрымаў цяжкія раненьні ў ногі, адной з самых бяздарных апэрацыяў за час Вялікай айчыннай вайны
Калі выпадкова сустрэў аднаго з кіраўнікоў той апэрацыі, то, паводле Івана Шамякіна, накінуўся на яго: «Дык гэта ты нас губіў, старая калоша? Такія, як ты, загубілі дэсант!» (...) Андрэй крыў яго на поўны голас і такімі словамі, што падхапіліся ўсе наведвальнікі...«
10. Атрымаў больш за 13 аскепкаў у ногі, але не дазволіў хірургам зрабіць ампутацыю, пагражаючы пісталетам:
«Ампутаваць ня дамся. Паспрабуеце ўзяць сілай — буду страляць...» Перапалох, шум. (...) Загад санітарам: «Узяць яго!» «Вы думаеце — я жартую?» — стрэл у столь... (...) Адступіла шпітальнае начальства«.
11. Каб заглушыць боль пасьля раненьняў, вывучыў «Энеіду» І. Катлярэўскага
«Раздробленные косточки ох как запомнились: испытать такую эмоциональную нагрузку еще раз — нет, лучше умереть (...) Однажды приходит врач Бугаенко, подает книжку и говорит: „Вот тебе, сынку, лекарство. Читай и учи наизусть. „Энеида“ Котляревского“. Разьвернул, посмотрел: „На украинском“. „Найкраща мова, сынку. А гумор який! Учи. Отвлекать будет от боли“. И я читал. Учил».
12. Лічыў, што забароненую п’есу Янкі Купалы «Тутэйшыя» павінны ведаць беларускія чытачы:
«...у п’есе „Тутэйшыя“ вельмі цікава высьвечваецца пэўны закутак мяшчанскага задвор’я Менску ў час вялікіх рэвалюцыйных падзеяў. Можа, і шкада, што ў п’есе слабей выяўлены пазытыўныя, гераічныя падзеі і пэрсанажы, аднак жа ў гісторыі савецкай літаратуры мы маем прыклады, калі творы, у якіх увага аўтара сканцэнтраваная на асяродзьдзі зусім не гераічным і не станоўчым (М. Булгакаў „Бег“, „Дні Турбіных“)... На маю думку, з п’есай „Тутэйшыя“ варта пазнаёміць нашых чытачоў, бо яна ня толькі расказвае аб даўнім мінулым, але і паўней раскрывае творчы і ідэйны багаж Янкі Купалы».
13. Скептычна ставіўся да «рэжысэрскіх» спэктакляў і лічыў, што галоўная бяда беларускай сцэны — у малой колькасьці рэжысэраў
«Режиссеров мало. На них дефицит. А это в нашем случае порождает своеволие, диктат режиссеров, высокомерие, презрение ко всяким критическим замечаниям, даже и справедливым (...) Так называемые режиссерские спектакли, которые сковывают, приглушают импровизационную природу актера, раньше или позже приводят его к творческой анемичности, автоматизму, к потере человеческого тепла, к скульптурной холодности».
14. Многія тэатральныя акторы набылі сапраўдную папулярнасьць дзякуючы драматургіі Макаёнка
Генадзь Аўсяньнікаў стаў сапраўднай зоркай, сыграўшы галоўную ролю ў «Трыбунале». Тое ж самае можна сказаць пра артыста Маскоўскага тэатра сатыры Аляксея Лявінскага, які ўвасобіў вобраз Малыша ў «Зацюканым апостале». Асабліва ганарыўся Макаёнак, што дзякуючы яго намаганьням праславілася артыстка Купалаўскага тэатра Галіна Макарава: «...хочацца думаць, што і мая драматургія памагла некаторым акторам раскрыць свой талент. Пры пастаноўцы „Лявоніхі на арбіце“ доўга валтузіліся з выбарам актрысы на галоўную ролю. Насьцярожана паставіліся ў тэатры да маёй рэкамэндацыі ролю Лявоніхі даручыць Галіне Макаравай, амплюа якой, або па-нашаму — творчая доля, дагэтуль заключалася ў эпізадычных ролях (...) Сёньня імя гэтай выдатнай актрысы вядома далёка за межамі нашай рэспублікі».
15. Мог гадамі не працаваць, а потым за трое сутак стварыць «Трыбунал»
"...ці то ў Рэчыцы, ці то хтосьці з Чачэрска расказаў мне, як сям’я ледзь не задушыла дзядзьку, прызначанага старастам па заданьні партызан. Аднойчы вырашыў хоць запісаць на памяць гэту сцэну. Сеў запісваць, спрабуючы ўявіць усё ў дробязях, дэталях (...) Сеў у сем вечара, прасядзеў да сямі раніцы. Добра думалася, добра пісалася, словы знаходзіліся. Праспаў гадзіны тры, і зноў. І так — тры дні, больш дакладна, трое сутак, і начарна камэдыя была гатова«.
16. Падаў у адстаўку з пасады сакратара бюро партарганізацыі СП, калі ня змог разабрацца са сталінскімі даносчыкамі
Паводле Івана Шамякіна: «Вярнуўся [пасьля арышту] Мікола Хведаровіч (...) ён падаў у партбюро заяву: даносы на яго пісала Эдзі Агняцьвет. А сакратаром бюро ў той час быў Андрэй. ...ён, як змагар за праўду, загарэўся даць справе ход, раскруціць на ўсю шырыню. Разумеў, што ў нераце будзе не адна Агняцьвет, а можа, і рыба буйнейшая. З даносчыцай ён гаварыў крута, зьняважліва. Успамінаю, як яна бляднела, апраўдваючыся: маўляў, яе, камсамолку, прымусілі, такі быў час. (...) Броўка (...) пераконваў зьняць пытаньне з парадку дня (...) На другі дзень Андрэя запрасілі ў ЦК (...) пераконвалі словамі Броўкі (...) Лужанін (...) Глебка пераконваў. Усе мы — ганебна ўспомніць! — аказаліся дабрачкамі. (...) Андрэя ўламалі (...) падаў у адстаўку і рашуча адводзіў сваю кандыдатуру (...) ня толькі ў сакратары, але і ў члены бюро».
17. Лічыў, што найвялікшы заняпад савецкая драматургія перажыла ў сталінскія часы
«В сталинскую эпоху драматургия переживала тяжелую болезнь: наглый произвол в оценке жизненных явлений разрушал, как ржавчина, жанровый сосуд, в котором помещалась и комедия, и драма, и трагедия. Содержимое выливалось в бесформенную „пьесу“. (...) Комедия? Высмеивание? Кого? Советского человека? (...) О трагедии и говорить нельзя было. (...) „теоретики“ от литературы утверждали, что жанр трагедия не соответствует нашей счастливой эпохе. И это в то время, когда в жизни мы были свидетелями таких трагедий, которые не снились даже самому Шекспиру. Это ханжество, словоблудие, хвастовство, угодничество перед величайшим и родимейшим отцом всех времен и народов — как ржавчина, разъедали жанровые особенности, жанровые „формы“ в драматургии».
18. Радаваўся сьмерці Сталіна
Успамінае Шамякін: " [У дзень сьмерці Сталіна] дзесь па абедзе я пайшоў да Андрэя. І ашаломлены быў (...) Макаёнак і Аляксей Русецкі (...) сядзелі за сталом, пілі гарэлку і Андрэй весела рагатаў... «Як вы можаце?!» — абурыўся я. — Паглядзіце, што робіцца на вуліцы! Увесь народ..." — «Знаеш што, Іван?! Не сьвішчы наконт усяго народа!» (...) - «Як жыць будзем без... правадыра?» — «Іван! Такую тваю маць! Пасаромейся! Ты што, кроку ня можаш ступіць без правадыра? Ня бойся. Знойдзецца новы. Такое месца пустым не бывае. Будзе табе пра каго пісаць. Сядай лепш ды выпі за... за што хочаш? За ўпакой яго? Мы з Аляксеем кульнулі за свабоду».
19. Любіў розыгрышы
Паводле Івана Шамякіна: «...Было гэта ў пачатку 50-х гадоў. Міхась Лынькоў прывёз зь Нью-Ёрка (...) маску — чорныя вусы, чырвоны нос, акуляры. (...) Андрэй... папрасіў маску (...) надзеў старую шапку (...) і мы пайшлі ў рэдакцыі часопісаў «Полымя» і «Беларусь» (...) прадстаўлялі сваім калегам рэдактара грузінскага часопіса. Акцэнт у выдатнага актора быў абсалютна натуральны (...) [Якаву] Герцовічу [крытык — Васіль Дэ Эм] «рэдактар» заказаў артыкул на спэктакль
"Выбачайце, калі ласка«. «Только пишите честно. С высоких позиций. Я слышал, что не всем пьеса этого... как его? „Макаёнка“, — падказваем мы. „Да, Мигаёнка... Говорят, молодой, да ранний, да? Не всем его пьеса нравится. Очерняет колхозную действительность...“ — „Да, есть перекосы....“ — „Замечательно. ... Грузинский читатель увидится, что в Белоруссии идет истинно творческая дискусия...“. Пасьля Герцовіч многа разоў прасіў прабачэньня ў Андрэя за свой водгук пра яго п’есу».
20.Верыў у Бога як ва ўвасабленьне чалавечых жаданьняў і спадзяваньняў
У 1948 г. пісаў: «А калі так? Бог — тройка, зямля — карэта, мы (чалавецтва) — седакі-пасажыры. Бог імчыць чалавецтва стрымгалоў, як і куды яму захочацца. І ўсё таму, што няма ў нас лейцаў, не закілзалі яго. І ня зможам, бо бог — гэта абагуленыя жаданьні, а выканаць іх усім і для ўсіх немагчыма: жаданьні аднаго супярэчаць другому. Так, бог — гэта ўвасабленьне чалавечых жаданьняў і спадзяваньняў...»