Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязьнем. Усяго такіх у Беларусі ўжо 120


Эдуард Пальчыс, архіўнае фота
Эдуард Пальчыс, архіўнае фота

9 лістапада прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі прызналі блогера Эдуарда Пальчыса палітычным зьняволеным, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Спробы абвінаваціць Эдуарда Пальчыса ў арганізацыі масавых беспарадкаў зьяўляюцца беспадстаўнымі, незаконнымі і скіраванымі на нядобраахвотнае спыненьне ім сваёй публічнай дзейнасьці»,— гаворыцца ў заяве праваабаронцаў.

Яны лічаць пазбаўленьне волі Эдуарда Пальчыса «адвольным і палітычна матываваным» і патрабуюць:

  • неадкладна вызваліць яго з-пад варты і спыніць ягоны крымінальны перасьлед;
  • неадкладна вызваліць усіх палітвязьняў (агулам іх цяпер ужо 120), а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы пэрыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненьні да грамадзян Беларусі.

30 верасьня блогера, які пасьля сайта 1863х завёў тэлеграм-канал PALCHYS, арыштавалі на 30 дзён. Першы тыдзень яму не давалі сустрэцца з адвакаткай — Марыяй Колесавай-Гудзілінай, упершыню ён сустрэўся зь ёю толькі 10 кастрычніка. Адбыўшы месяц у ізалятары, на волю Пальчыс ня выйшаў.

27 кастрычніка сваякі даведаліся, што Эдуарда лічаць фігурантам крымінальнай справы: яго абвінавацілі па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Масавыя беспарадкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG