Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьніка з Жабінкі асудзілі за кінуты «кактэйль Молатава» у міліцэйскі аўтамабіль


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Два з паловаю гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчую ўстанову атрымаў вучань сярэдняй школы на Берасьцейшчыне за кінутую ў аўтамабіль міліцыі бутэльку з запальнай сумесьсю, паведамляе Генпракуратура Беларусі.

Паводле сьледзтва, 17-гадовы вучань 11 жніўня ў гарадзкім парку набыў шкляную бутэльку з запальнай сумесьсю і пасьля кінуў яе ў супрацоўніка Жабінкаўскага РАУС. Прадмет упаў каля службовага аўтамабіля і загарэўся.

Падлетак пазьней растлумачыў, што ў той дзень гуляў каля плошчы, дзе праходзіла масавае мерапрыемства. Жадаючы перашкодзіць працы супрацоўнікаў міліцыі, ён кінуў бутэльку з запальнай сумесьсю ў бок службовага аўтамабіля, пасьля чаго ўцёк. Затым падлетак напісаў яўку з павіннай.

«Суд Жабінкаўскага раёну прызнаў абвінавачанага вінаватым у інкрымінаваных яму дзеяньнях. Суд прызначыў яму пакараньне ў выглядзе 2 гадоў 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу», — адзначаецца ў паведамленьні на сайце Генэральнай пракуратуры Беларусі.

«Прысуд не набыў законную моц, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку», — адзначылі ў пракуратуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG