Пра гэта паведаміў старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту Генадзь Салавей на нарадзе 9 лістапада, піша «Гомельская праўда».
Цяпер усім трэба абавязкова насіць маскі ва ўсіх грамадзкіх памяшканьнях і транспарце.
Таксама на Гомельшчыне скарачаюць колькасьць масавых мерапрыемстваў.
6 лістапада масачны рэжым увялі ў Магілёве і Лідзе.
Афіцыйных дадзеных пра колькасьць хворых на COVID-19 у асобных рэгіёнах і гарадах не даюць зь вясны. Паведамляюць толькі агульную лічбу па краіне — апошнімі днямі рэгіструюць амаль па тысячы выпадкаў штодня.