Вядомая беларуская фрыстайлістка Аляксандра Раманоўская выставіла на дабрачынны аўкцыён залаты мэдаль Унівэрсыяды-2019, якая прайшла ў Краснаярску. Атрыманыя ад продажу грошы пойдуць у Фонд спартовай салідарнасьці. Пра гэта піша Tribuna.
«Гэты мэдаль вельмі важны і дарагі для мяне. Гэта была першая і апошняя Ўнівэрсыяда ў маёй спартовай карʼеры. Сэзон 2018/2019 стаў для мяне самым складаным, насычаным і пасьпяховым. Даволі складана спаборнічаць на высокім узроўні ад чэмпіянату да чэмпіянату, але ў той год у мяне гэта атрымалася. Упэўнена, што гэты мэдаль дагэтуль захоўвае падзею той цудоўнай падзеі, якой мне атрымалася выйграць, і яскравых эмоцый, якія я адчула, атрымаўшы залаты мэдаль», – сказала Раманоўская.
Фонд спартовай салідарнасьці дапамагае спартоўцам, якіх звольнілі ці адхілілі ад выступаў за зборную Беларусі за сваю грамадзянскую пазыцыю ці за подпіс пад лістом спартовай грамадзкасьці, якая выступае супраць гвалту і правядзеньня новых выбараў прэзыдэнта Беларусі.