Выкладчыкі і супрацоўнікі Акадэміі мастацтваў запісалі зварот у падтрымку студэнтаў, адлічаных з палітычных матываў.
Яны адкрыта выступілі супраць адлічэньня студэнтаў.
«Мы лічым дзеяньні адміністрацыі акадэміі незаконнымі, бо студэнты былі адлічаныя за сваю грамадзянскую пазыцыю, і ніякіх іншых прычын не было.
Мы не разумеем і не прымаем ніякіх апраўданьняў падобным дзеяньням і патрабуем аднаўленьня адлічаных студэнтаў», — кажуць яны ў звароце.
Зь беларускіх ВНУ на раніцу 3 лістапада адлічылі 138 студэнтаў, ад пачатку верасьня звольнілі 15 выкладчыкаў.