У суботу, 31 кастрычніка, Іна Зайцава адправілася ў Горадню зь Менску, каб выказаць падтрымку тым работнікам прадпрыемства «Гродна Азот», якія бяруць удзел у страйку. Аднак пазьней яе мужу Андрэю стала вядома, што дзяўчыну затрымалі. Спачатку меркавалася, што суд адбудзецца ў панядзелак, але яго перанесьлі.