Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калёну дэманстрантаў разагналі ў полі пад Курапатамі. ФОТА і ВІДЭА


Разгон маршу ў Курапаты, Менск, 1 лістапада.
Разгон маршу ў Курапаты, Менск, 1 лістапада.

Нягледзечы на разгоны і затрыманьні па ўсім маршруце маршу ў Курапаты, выкарыстаньне сьвятлашумавых гранат, частка дэманстрантаў дайшла да Курапацкага мэмарыялу.

Людзі прайшлі праз падземны пераход пад кальцавой дарогай. Але далей іх спынілі сілавікі.

Разгон калёны пратэстоўцаў ля Курапатаў. 1 лістапада.
Разгон калёны пратэстоўцаў ля Курапатаў. 1 лістапада.

Пачаўся разгон, падчас якога мікрааўтобусы ганяліся за дэманстантамі па полі каля Курапатаў.

Па полі ля ўрочышча езьдзілі мікрааўтобусы сілавікоў, былі чуваць стрэлы і выбухі шумавых гранат, машыны даганялі людзей на высокай хуткасьці. Шмат людзей затрымалі.

На прылеглых вуліцах да Курапатаў сілавікі разганялі рэшту людзей, якія хаваліся ад іх. Пасьля гэтіага разгону яшчэ адна група ўдзельнікаў акцыі змагла дайсьці у мэімарыял з цэнтра Менска, каля 1,5-2 тыся чалавек, паведаміла агенцтва ТАСС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG