Да ганку лінгвістычнага ўнівэрсытэта нясуць кветкі ў знак салідарнасьці з адлічанымі і пацярпелымі студэнтамі
Жаночы марш пачаўся ў Менску
Пунктам збору быў кінатэатр «Беларусь».
Міліцыя папераджае жанчын пра адказнасьць за несанкцыянаваную акцыю
Менск. Міліцыянт праз гукаўзмацняльнік паведамляе, што марш жанчын — несанкцыянаваны, за гэта жанчыны могуць быць прыцягнутыя да адказнасьці. Калёну здымае невядомы ў цывільным.
Жаночы марш рушыў па вуліцах Менску
Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!"
На жаночы марш у Менску прыехалі сілавікі
Пакуль без затрыманняў.
Некалькі соцень чалавек бяруць удзел у традыцыйным суботнім жаночым маршы
Удзельніцы акцыі сабраліся ў сквэры каля кінатэатра «Беларусь» у Менску. За імі назіралі двое супрацоўнікаў міліцыі ў форме. На прылеглых вуліцах стаялі мікрааўтобусы з сілавікамі.
У 13.30 жанчыны адправіліся калёнай па вуліцы Раманаўская слабада ў бок Нямігі, яны скандуюць лёзунгі ў падтрымку сумленных выбараў, палітвязьняў і страйкоўцаў.
Сёньняшні жаночы марш закліканы паказаць салідарнасьць са страйкоўцамі. «Мы выходзім на марш заклікаць усіх далучыцца да нацыянальнага страйкавага руху і падтрымаць тых, хто ўжо страйкуе», — гаварылася ў закліку да акцыі.
Новыя крычалкі на жаночым маршы
«Шчасьце бульбаша — жыцьцё без Лукаша»,— жанчыны прыйшлі на вуліцу Нямігу з такой крычалкай.
Некалькі соцень удзельніц жаночага маршу скандуюць «Честные выборы!»
Праходзячы каля СІЗА на вуліцы Валадарскага, удзельніцы маршу скандуюць «Свабоду!»
У Менску пачаўся чарговы марш людзей зь (не)абмежаванымі магчымасьцямі
У цэнтры Менску пачаўся чарговы марш людзей з (не) абмежаванымі магчымасьцямі. Каля 40 удзельнікаў акцыі пайшла ад Чырвонага касьцёлу па праспэкт Незалежнасьці. У іх ліку вядомы грамадзянскі актывіст 83-гадовы паэт Ян Грыб, людзі ў інвалідных калясках, а таксама з мыліцамі і кіямі. Дэманстранты нясуць кветкі, бел-чырвона-белыя стужкі і сьцягі, плякаты з надпісамі: «Я хаджу за ўнучак, Танечку і Сашаньку», «Інваліды супраць катаваньняў», «Наша вазьму! Жыве Беларусь!» і іншымі.
За тым, што адбываецца назіраюць супрацоўнікі міліцыі ў форме, вядзецца відэаздымка. У мэгафон прысутных папярэджвалі аб тым, што мерапрыемства несанкцыянаванае.
Сёньняшні марш праходзіць пад дэвізам «Інваліды цела супраць бязьмежжа інвалідаў душы». Папярэдні падобны марш прайшоў 22 кастрычніка і доўжыўся каля двух гадзін. Яго ўдзельнікі прайшлі ад Чырвонага касьцёла да Кастрычніцкай плошчы.
На праспэкце Незалежнасьці марш жанчын аб'яднаўся з маршам людзей з інваліднасьцю
Аб’яднаная калёна людзей з маршу жанчын і людзей зь інваліднасьцю каля КДБ скандуе «Выпускай!»
Удзельнікі жаночага маршу і маршу людзей з інваліднасьцю аб’ядналіся ў адну калёну
Гэта адбылося на скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці з вуліцай Валадарскага ў Менску. Удзельнікі маршу людзей з (не)абмежаванымі магчымасьцямі рухаліся ад Чырвонага касьцёла.
Жаночы марш накіроўваўся да праспэкта Незалежнасьці ад кінатэатра «Беларусь» па Раманаўскай Слабадзе і вуліцы Валадарскага. Зараз у агульнай калёне каля 200 чалавек.
Дэманстранты скандуюць: «Нашы дзеці лепш за ўсіх!», «Глядзі ў акно, а не ў тэлевізар!». Праходзячы міма будынкаў МУС і КДБ, удзельнікі акцыі таксама скандавалі «Трыбунал!»
Дэманстрантаў суправаджаюць сілавікі ў мікрааўтобусах. Аўтамабілісты, якія праяжджаюць ля іх, сігналяць у падтрымку акцыі.
Калёна жанчын і людзей з інваліднасьцю дайшлі да Кастрычніцкай плошчы Менска
Таймлапс калёны пратэстоўцаў у Менску. Як яна выглядае. ВІДЭА
Каля ГУМу калёна людзей з інваліднасьцю паварочвае на вуліцу Леніна, бо ўдзельнікі ня могуць спусьціцца ў пераход. Калёна жанчын рушыць далей па праспэкту.
З такімі плякатамі ішлі людзі на сёньняшнім маршы
Менск. Калёна пратэстоўцаў каля цырку, пад’ехалі аўтобусы зь міліцыянтамі
Фотагалерэя маршу пратэсту ў Менску
Падчас жаночага маршу ДАІ спыніла машыну, якая падтрымлівала ўдзельніц акцыі
Людзі на месцы пачалі зьбіраць грошы кіроўцу, але ён ад адмовіўся.