Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як і чым будзе кіраваць Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва


Пввал Латушка
Пввал Латушка

Якую ролю можа адыграць новая структура — Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва — на чале з Паўлам Латушкам? Ці стане яна альтэрнатыўным урадам? Ці мяняецца лідэрства ў апазыцыі? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Віталь Цыганкоў і Сяргей Навумчык.

Дракахруст:

  • Каардынацыйная рада была створаная для перамоваў з Лукашэнкам, груба кажучы, прыняць у яго капітуляцыю. Паколькі Лукашэнка сваю гатоўнасьць да перамоў паказаў (яна нулявая, калі не адмоўная), дык Рада ў пэўнай ступені страціла сэнс.
  • Спадар Латушка выклаў вялікі сьпіс дзеяньняў. Гэта і перамовы зь міжнароднымі арганізацыямі, і перасьлед злачынцаў на міжнародным узроўні, раскрыцьцё «шэрых» і «чорных» схемаў раскраданьня маёмасьці Беларусі, і паляваньня на злачынцаў — але ўсё гэта на міжнародных пляцоўках. Латушка сказаў, што ня будуць ствараць структуры ў Беларусі.
  • Структура арганізацыі «ўрадападобная», там ёсьць дэпартамэнты. Аднак Латушка гэта адрынае. Але ў назву новага органу вынесенае слова «кіраўніцтва». Магчыма, Латушка стварае ўрад, але проста яго так не называюць.
  • Важная і тэма палітычнага лідэрства. Паводле Рыгора Астапені, грамадзкая думка з Каардынацыйнай рады вылучае дваіх: Марыю Калесьнікаву, якая за кратамі, і Паўла Латушку. Раней ён быў «адзін з...», а цяпер ён кіраўнік структуры. Ён набывае статус і, магчыма, ён устае ўзровень зь Ціханоўскай.
  • Ці ня могуць узьнікнуць пэўныя супярэчнасьці паміж новай структурай і камандай Ціханоўскай? Скажам, спадара Аляхновіча, які дае эканамічныя парады Ціханоўскай, у новай структуры няма.

Цыганкоў:

  • Дазволю сабе аналёгію, што калі Каардынацыйная рада — гэта Вярхоўны Савет, а Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва — гэта ўрад.
  • Унутры Беларусі большай ступені палітычнай дзейнасьцю займаюцца страйкавыя камітэты.
  • Роля Паўла Латушкі павялічваецца, цяжка знайсьці больш падыходзячую фігуру. Ён мае досьвед замежнапалітычнай дзейнасьці.
  • Ня бачу нічога кепскага, што Латушка «першы сярод роўных». Я ня бачу ў Латушку прагі да ўлады, і калі ён на гэта пайшоў, дык пайшоў з грамадзкіх інтарэсаў. Ня ўсе могуць езьдзіць на міжнародныя сустрэчы, і Павал Латушка можа ўзяць на сабе гэтую функцыю.
  • Але Латушка не на ўзроўні Ціханоўскай. Ціханоўская мае ўнікальны статус, яна атрымала большасьць на выбарах, ніхто ня можа стаць на адзін узровень.

Навумчык:

  • Дваццаць пяць гадоў у Беларусі існавала сытуацыя, калі апазыцыйныя партыі мелі добра распрацаваныя праграмы, ведалі ў дэталях, што яны будуць рабіць у прамысловасьці ці ў сфэры культуры. Не было толькі аднаго — шанцу прыйсьці да ўлады.
  • Сьвятлана Ціханоўская ў часе выбараў дэкляравала ясную мэту: правесьці новыя справядлівыя выбары. У такой сытуацыі яна магла не даваць адказы на пытаньні, што будзе, напрыклад, з прамысловасьцю, сыстэмай адукацыі ці з экалёгіяй. Цяпер такія пытаньні задаюцца, і стварэньне гэтага органу, як мне падаецца — адказ на іх.
  • Пэўна, новая структура заменіць Каардынацыйную раду, якая фактычна ўжо ня дзейнічае, бо частка чальцоў выціснутая за мяжу, хтосьці арыштаваны, іншыя пад крымінальным перасьледам.
  • Цяжка меркаваць, у якой ступені новая структура можа выканаць свае функцыі. Несумненна, будзе моцны замежнапалітычны блёк — зь ліку былых дыпляматаў. Аляксандра Герасіменя І Маргарыта Ляўчук, акрамя таго, што безумоўна аўтарытэтныя ў сфэрах спорту і мастацтва, абедзьве маюць досьвед працы як у дзяржаўнай сфэры, так і ў прыватнай. Думаю, ім удасца падрыхтаваць якасную праграму. Усё гэта можна рабіць па-за межамі Беларусі. А вось арганізаваць вылет літэрнага рэйсу з Лукашэнкам, што назваў сваёй мэтай спадар Пракоп’еў, які адказны за МУС, спэцслужбы і войска, мне, шчыра кажучы, уяўляецца праблематычным без непасрэднага кантакту з генэраламі.
  • Я ня думаю, што паміж Ціханоўскай ды Латушкам, ці праміж іх камандамі, пачнецца канфрантацыя. Усё можа здарыцца, вядома, але ў мяне такое ўражаньне, што гэта ўсё ж адна каманда, проста яны падзялілі функцыі, што з пункту гледжаньня мэнэджмэнту цалкам лягічна.
  • Праблема ў іншым. Зразумела, што калі б не падтрымка Пуціна — Лукашэнка ўжо два месяцы як ня быў бы на сваім месцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG