Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі супрацоўніцу расейскага «Ельцын-цэнтру» Марыну Пятрушку


Марына Пятрушка
Марына Пятрушка

У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніцуінтэрнэт-праектаў «Ельцын-цэнтру» Марыну Пятрушку. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Пра гэта паведамляе расейская «Новая газета» са спасылкай на прэсавую службу «Ельцын-цэнтру».

Пятрушка родам з Баранавічаў. Яна прыехала туды наведаць маці, якая хварэе і перанесла інсульт. Пятрушку зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня мясцовага РАУС. Яна паведаміла, што там вельмі холадна, бо няма ацяпленьня. Супрацоўніца «Ельцын-цэнтру» прабудзе ў ізалятары да суду, які павінен адбыцца сёньня або заўтра. Петрушка сваёй віны не прызнае.

«Ельцын-цэнтар» быў адкрыты ў 2015 годзе ў Екацярынбургу. Яго галоўным аб’ектам зьяўляецца музэй першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, прысьвечаны асобе палітыка і сучаснай палітычнай гісторыі Расеі. На пляцоўках цэнтру праводзяцца лекцыі, выставы, паказы дакумэнтальнага кіно і іншыя грамадзкія падзеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG