Відавочцы паведамілі пра загараньне некалькіх машынаў каля пракуратуры ў Салігорску, піша старонка «Салігорскія аўтааматары».
На 2:40 машыны патушылі, тэрыторыю ачапілі, праводзілі сьледчыя дзеяньні.
Днём 22 кастрычніка Сьледчы камітэт паведаміў, што пачаў крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.
Зь яго паведамленьня стала вядома, што
- здарэньне адбылося каля 23 гадзіны,
- згарэлі 4 аўтамабілі,
- гэта быў падпал.
Паводле autorun.by, уначы ў Салігорску таксама гарэў будынак Аддзелу дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў.