Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Быў. Ёсьць. Буду». Гурт Irdorath запісаў песьню на славуты верш Караткевіча


Кадар з кліпу
Кадар з кліпу

Беларускі фэнтазі-фольк-гурт сярэднявечнай музыкі Irdorath апублікаваў відэакліп жывога выкананьня песьні на славуты верш Уладзімера Караткевіча «Быў. Ёсьць. Буду».

Гурт Irdorath заснаваны ў 2009 годзе. Выконвае сярэднявечную і аўтарскую музыку на рэдкіх інструмэнтах, у стылі трэш-фольк, кібэр-фольк, сярэднявечны фольк. Музыкі выступаюць у яскравых фэнтазі-строях, на канцэртах выкарыстоўваюць адмысловыя эфэкты, элемэнты нэонавага і агнявога шоў, танцы і тэатральныя дзеі. Аснову рэпэртуару гурту складаюць эўрапейскія сярэднявечныя песьні.

Гурт выдаў ужо тры альбомы: Ad Astra (2012), Dreamcatcher (2015) і Wild (2017).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG